Першага студзеня аўтобусы пачнуць працу а палове восьмай. У паліклініках – выхадны, па дапамогу можна будзе звярнуцца ў “хуткую”.
25-28 снежня, ад чацвярга да нядзелі, гарадскі транспарт працуе як у выхадныя дні.
31 снежня грамадскі транспарт працуе да дзесяці вечара
Міжгародні транспарт 25 снежня, у сераду, будзе працаваць па раскладзе суботы. 27 снежня, у суботу, – па графіку нядзелі.
Як расказала Ала Аліжыч, інжынер аддзела перавозак аўтапарка ў Маладзечне:
– Запланавана, што 31 снежня гарадскія аўтобусы будуць працаваць да дзесяці гадзін вечара. А першага студзеня гарадскі транспарт працуе ад паловы восьмай.
Па дапамогу звяртайцеся ў “хуткую”
Іван Лужынскі, намеснік галоўнага доктара па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва цэнтральнай раённай бальніцы, адзначыў, што 20 снежня, у суботу, у паліклінах будзе поўны працоўны дзень.
25 снежня, у чацвер, – выхадны. 26 і 27 снежня, у пятніцу і суботу, – скарочаны працоўны дзень.
Працоўны дзень з другога студзеня, з пятніцы, перанясуць на 10 студзеня, на суботу. Першага студзеня ў паліклініках выхадны. Трэцяга студзеня – скарочаны дзень.