На сесіі раённага Савета дэпутатаў 28 лістапада падтрымалі праект рашэння аб скасаванні вёсак Абрамаўшчына, Войткаўшчына і Мельцінава Івянецкага сельсавета.

Апошнія жыхары згаданых населеных пунктаў памянялі месца жыхарства ў 1996 годзе. Гэтыя тэрыторыі ўключаць у спіс зямель гаспадарчага карыстання.