У дробных крамах на тэхніку ўжо новыя цэны.

Сёння ад раніцы “5 элемент” павесіў абвестку, што зачынены на пэўны час праз збой у працы інфармацыйнай сістэмы. Людзі чакалі адкрыцця пад дзвярыма. 

У 12 гадзін дня супрацоўнікі далі новую інфармацыю. Згодна з ёй, збой адбыўся ўчора каля 16 гадзін вечара. І краме на аднаўленне працы спатрэбіцца 36 гадзін.

У канцы працоўнага дня 19 снежня ў “5 элеменце” сапраўды было не прайсці. Людзі скуплялі ўсё. Пакуль да пакупніка даходзіла чарга, часта тавара ўжо не было. Ужо тады супрацоўнікі казалі пра збой у сістэме і пра тое, што не могуць разлічваць людзей па тэрміналу. 

Некаторыя дробныя крамы, якія гандлююць тэхнікай, сёння былі зачыненыя. Нягледзячы на тое, што па графіку мусілі працаваць. У некаторых з тых, што працуюць, кошты ўжо паднялі.

Як сказала прадавачка адной з такіх крамаў, кошты змянілі яшчэ ўдзень 19 снежня. Паднялі прыкладна на 30 працэнтаў.

Новая схема: як я прадаў долар за 10800 і купіў за 14450 рублёў

Інтэрнэт-крамы ў Мінску перайшлі на курс 16 тысяч рублёў

Маладзечна: валюты ў абменніках няма, скупляюць бытавую тэхніку