Яшчэ ўлетку з дома ў Вілейцы праз незачыненыя дзверы скралі 850 долараў ЗША. Але гаспадыня звярнулася ў міліцыю толькі 10 снежня.

Праверылі 25-гадовага непрацуючага жыхара Вілейскага раёна, якога падазравалі ў крадзяжы. Пры праверцы падазрэнні пацвердзіліся.

Мужчыну затрымалі. Узбудзілі крымінальную справу за крадзеж, паведаміў намеснік начальніка Вілейскага райаддзела Следчага камітэта Яўген Мягкоў

Грошы мужчына паспеў прагуляць.