Гульні чэмпіянату Вілейскага раёна па міні-футболе адбыліся 30 лістапада і 7 снежня. Праходзілі яны не ў Вілейцы, а ў Мядзеле: у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.

– І раней хацелі правесці турнір ў гэтым цэнтры, бо тут добрая зала, – кажа паведаміў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан. – І якраз зала, у якой звычайна гуляем, на рамонце.

Восем камандаў падзялілі на дзве групы. У першы дзень турніру прайшлі гульні ў групах, а праз тыдзень – стыкавыя гульні.

Чэмпіёнам стала каманда “Чурлёны”. У фінале яна абыграла “Юніёр” з лікам 3:1. 

На трэцім месцы – каманда “Незалежнасць”, на чацвёртым – “Рубін”.

– Гэтыя чатыры каманды былі больш-менш роўныя па ўзроўню гульні, – пракаментаваў вынікі  Ігар Шабан. – “Чурлёнам” удалося перамагчы за кошт досведу гульцоў і правільна выбранай тактыкі.