Пра гэта паведаміла ўчора, 20 снежня, намеснік міністра Ірына Наркевіч.
– Міністэрства гандлю было рада, што інтэрнэт-гандаль развіваецца, – адзначыла Ірына Наркевіч. – Але апошнім часам інтэрнэт-магазіны чамусьці палічылі, што ўведзены мараторый на павышэнне цэн і ўвогуле заканадаўства іх не датычыцца. Гэтага не павінна адбывацца, таму мы закрылі 13 інтэрнэт-магазінаў. Тром інтэрнэт-пляцоўкам выпісалі папярэджанні.
Якія правілы парушылі закрытыя інтэрнэт-магазіны
1. На сайтах не было цаны выключна ў рублях.
2. Поўнай інфармацыі пра прадаўца, вытворцу і імпарцёра.
3. Рэквізітаў дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка.
Работа інтэрнэт-магазінаў будзе адноўленая 24 снежня. Суб’екты гандлю павінны прадставіць у Мінгандлю дакументы, якія пацвердзяць, што прадпісанні выкананыя.
Прадпісанні вынесеныя сайтам www.deal.by, www.migom.by, www.kufar.by. У іх ёсць рэклама тавараў, цана якіх указана ў доларах.
Па заканадаўстве цана на тавар павінна быць у беларускіх рублях. Уладальнікі гэтых сайтаў будуць прыцягненыя да адміністрацыйнай адказнасці. Прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад трох да сямі з паловай мільёнаў рублёў.
У Маладзечне “5 элемент” не працуе па тэхнічных прычынах
Новая схема: як я прадаў долар за 10800 і купіў за 14450 рублёў
Інтэрнэт-крамы ў Мінску перайшлі на курс 16 тысяч рублёў
Маладзечна: валюты ў абменніках няма, скупляюць бытавую тэхніку
Валютны збор у памеры 30% не адаб’ецца на цане паліва