Сабаку збіла машына.  Яна не ўстае на заднія лапкі. За ёй даглядаюць  староннія людзі. Гаспадары не цікавяцца лёсам сабакі.  

Яна жыве ў старэнькай бабулі, сваячкі гаспадароў. Па клініках і на працэдуры сабаку возяць добрыя, спагадлівыя людзі, якія не змаглі прайсці міма пакутаў жывой істоты.

Хутка Алісе будзе патрэбная аперацыя, аднак грошы на яе ўжо амаль вычарпаныя. Бо цягам месяца сабаку возяць на рэнген, УГД, розныя працэдуры за свой кошт.

На аперацыю і пасляаперацыйны догляд трэба каля трох мільёнаў рублёў. Неабыякавыя людзі могуць пералічваць грошы праз электронны кашалёк  EasyPay – 00619908, праз картку “БеларусБанка” 9112 0000 3109 1982 тэрмін дзеяння да 07.16. Таксама перадаць асабіста, патэлефанаваўшы па нумары (8029) 7789314. Усе фінансавыя пералікі будуць размешчаныя ў суполцы http://vk.com/id12741011.