Ёлка ў Смаргоні – 26 метраў. А вось у Валожыне зэканомілі каля 50 мільёнаў рублёў дзякуючы таму, што ўпрыгожаць ёлку, якая расце на плошчы.

АСТРАВЕЦ. У гора­дзе ўжо развешаная святочная ілюмінацыя: падаючыя зоркі, на дрэвах сетачкі агеньчыкаў, падсвечваюцца пабудовы. Гэта ілюмінацыя засталася з мінулага года. Новай ілюмінацыі сёлета закупілі на 60 мільёнаў рублёў. 

На ўездах у горад вісяць расцяжкі-віншаванкі з Новым годам і Калядамі.

Стаіць ёлка на плошчы.

– Мы не займаемся варварствам, не знішчаем прыроду, – адзначыў Аляксандр Сушчэўскі, намеснік дырэктара Астравецкага РУП ЖКГ. – Таму летась заказалі штучную 15-метровую ёлку. Яе паставілі і сёлета. Яна ішла разам з цацкамі – рознакаляровымі шарамі, званочкамі.

АШМЯНЫ. У Ашмянах ёлка вышынёй 14 метраў. Яна ўпрыгожаная гірляндамі, мішурой, бантамі, на версе – зорка.

Як распавёў Аляксандр Глушэўскі, начальнік участка санітарнай ачысткі, добраўпарадкавання і азелянення горада Ашмянскай ЖКГ:

– Святочны настрой у горадзе задае ілюмінацыя: на слупах блішчаць сняжынкі, агеньчыкі на дрэвах.

У Ашмянах ёлка вышынёй 14 метраў. Яна ўпрыгожаная гірляндамі, мішурой, бантамі, на версе – зорка.

У Ашмянах ёлка вышынёй 14 метраў. Яна ўпрыгожаная гірляндамі, мішурой, бантамі, на версе – зорка.

ВАЛОЖЫН. У Валожыне ёлку упрыгожаць да 25 снежня. Аднак сёлета замест прывазной прыгажуні будуць аздабляць адну з блакітных ёлак, якая расце на плошчы Свабоды. Такім чынам, мясцовы бюджэт зэканоміць каля 50 мільёнаў рублёў.

– Упершыню мы вырашылі ўпрыгожыць блакітную ёлку, якая расце на плошчы, – гаворыць Анатоль Аліеў, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. – Валожынцы не супраць такога новаўвя­дзення. Спа­дзяюся, што ў наступным годзе мы працягнем гэту традыцыю.

Сёлета з бюджэту Валожына выдаткавалі дзесяць мільёнаў рублёў на новую ілюмінацыю і ўпрыгожванні горада.

ВІЛЕЙКА. Ёлка ў горадзе 16 метраў вышынёй. Да 24 снежня ў горадзе ўключаць святочную ілюмінацыю.

– Гэта будуць і гірлянды, і фігуркі, – адзначае Галіна Кажарновіч, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. – Аднак няхай гэта застанецца сюрпрызам для віляйчан і гасцей горада.

Да святаў аздабляюць пабудовы прадпрыемствы горада, навучальныя ўстановы. Яны будуць удзельнічаць у конкурсе на лепшае аздабленне. Сёлета ў конкурсе будзе ўдзельнічаць і мужчына з вёскі Баранцы Аляксандр Мароз.

СМАРГОНЬ. На плошчы ў Смаргоні паставілі 26-метровую ёлачку на металічным каркасе. Ёлка ўпрыгожаная шарамі, зорачкамі і гірляндамі. На версе – вялікая  зорка.

Горад гарыць рознакаляровымі агеньчыкамі: гірляндамі, фігурамі, таксама ёсць штучныя дрэвы, якія блішчаць.

Як адзначыў Генадзь Бычко, намеснік старшыні райвыканкама, пройдзе конкурс на лепшае афармленне. Асобна ацэняць аб’екты гандлю, прадпрыемствы і сацыяльныя аб’екты.

28 снежня, у нядзелю, пройдзе шэсце казачных персанажаў.

– Летась было шэсце Дзядоў Марозаў, – гаворыць Генадзь Бычко. – Усяго было 36 Дзядоў Марозаў. Сёлета мы вырашылі змяніць канцэпцыю.

МАЛАДЗЕЧНА. Да 20 снежня ў горадзе развесяць ўсю ілюмінацыю. Сёлета з’явіцца новая канструкцыя на фантане, снегавікі, карэта. На ёлцы – новыя цацкі.

Галоўная ёлка вышынёй 14 метраў. Жалезны каркас для яе рабілі тры гады таму на Маладзечанскім заводзе металаканструкцый. 

Галоўная ёлка вышынёй 14 метраў. Жалезны каркас для яе рабілі тры гады таму на Маладзечанскім заводзе металаканструкцый

Галоўная ёлка вышынёй 14 метраў. Жалезны каркас для яе рабілі тры гады таму на Маладзечанскім заводзе металаканструкцый

Пра гэта распавёў Алег Хлебавец, намеснік старшыні райвы­кан­кама.

МЯДЗЕЛ. У Мядзеле пачалі ўстанаўліваць ёлку 16 снежня. Намеснік дырэктара па жыллёвым фондзе і добраўпарадкаванні Мядзельскага райвыканкама Іна Толак сказала, што ад пятніцы яна ўжо бу­дзе радаваць мядзяльчан і гасцей горада. Святочную ілюмінацыю пакуль не развешвалі.