Шоу “Галопам на казе” адбудзецца 23 снежня, у аўторак, у актавай зале першага вучэбнага корпуса. Пачатак у пяць гадзін дня.
У праграме дэфіле тэатра моды, пародыі, гульні, розыгрышы, рыцарскі бой.
Вядучыя праграмы Святлана Мацукевіч і Леанід Курц. На навагодняе шоу запрасілі Валерыя Скаражонка і Ксенію Сабчак. Таксама паўдзельнічаюць Аляксандр Высоцкі, Леанід Гайчук, Дыяна Хвалько, Таццяна Запіляй і Ірына Новік.