Да серады будзе вільготнае, цёплае і ветранае надвор’е. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітры Рабаў.

23 снежня і 24 снежня, у аўторак і сераду, па большай частцы краіны пройдзе дождж і мокры снег. Ноччу і раніцай на дарозе галалёдзіца. Месцамі вецер будзе ўзмацняцца да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ноччу 23 снежня ад 0 да +6. Днём ад +2 да +8. У сераду, 24 снежня, тэмпература паветра будзе мяняцца ад -1 па паўночным усходзе да +7 па паўднёвым захадзе.

Ад чацвярга пачне халадаць

– Пачынаючы з чацвярга, уплываць на надвор’е будуць халодныя паўночныя вятры. Слупок тэрмометра пачне апускацца. Атмасферны цікс падрасце, – адзначае Дзмітры Рабаў.

У чацвер, 25 снежня, будзе ад -2 па поўначы да +5 па поўдні краіны. На большай часцы краіны пройдзе снег і дождж. На асобных участках дарог галалёд. Месцамі вецер з парывамі да 15-18 метраў за секунду.

Па словах Дзмітрыя Рабава, у пятніцу, 26 снежня, тэмпература яшчэ больш панізіцца ад -1 да -8. Пры праясненнях да -10. Днём ад 0 да -6.

У выхадныя ноччу ад -3 да -10. Пры праясненнях да -13. Днём ад 0 да -7. У асобных раёнах кароткачасовы снег, на дарогах – галалёдзіца.