Тыдзень дакладных навук праходзіў у гімназіі-каледжы мастацтваў ад 8 да 13 снежня.

Тыдзень адкрыўся тэматычным канцэртам. Штодня для хлопчыкаў і дзяўчынак праходзілі розныя мерапрыемствы: гульня па фізіцы “Слабае звяно”, “Зорны час” па матэматыцы, “Брэйн-рынг” па інфарматыцы, конкурс камп’ютарных малюнкаў і іншыя.

Вучні 11 “А” класа падрыхтавалі і правялі для сямікласнікаў захапляльную і цікавую гульню “Форд Баярд”. Гонар класа абаранялі чацвёра самых актыўных юных матэматыкаў.

На кожным этапе іх чакалі задачкі на кемлівасць, матэматычныя рэбусы, а часам і досыць складаныя прыклады. Але, каб адправіцца на пошукі неабходных ключоў, падлеткам спачатку прыйшлося палічыць прыступкі ганка нашай гімназіі і выканаць з атрыманым лікам пэўныя арыфметычныя дзеянні.

Адно з выпрабаванняў. Фота Карыны Кісель.

Адно з выпрабаванняў. Фота Карыны Кісель.

Каманда пераможцаў. Фота Карыны Кісель.

Каманда пераможцаў. Фота Карыны Кісель.

Конкурс сярод гледачоў. Фота Карыны Кісель.

Конкурс сярод гледачоў. Фота Карыны Кісель.

Замест мудраца Фуры ўдзельнікаў чакаў іншы стары − Дзед Мароз, пытанні якога былі не менш каверзныя, чым у тэлевізійнага прататыпа.

Пакуль каманды гульцоў спраўляліся з выпрабаваннямі, гледачы таксама маглі ўнесці свой уклад, зарабіўшы ключы.

Кожны ключ даваў права на падказку. Аднак на вынік гульні паўплывала не толькі правільнасць адказаў, але і хуткасць праходжання выпрабаванняў. Самымі першымі да фінішу прыйшлі прадстаўнікі 7 “А” класа, таму ў іх было больш часу для разгадвання галоўнага слова.

На закрыцці тыдня пераможцы ўсіх конкурсаў і гульняў атрымалі прызы і арыгінальныя дыпломы.

Аляксей Ламан. Фота Карыны Кісель.

Аляксей Ламан. Фота Карыны Кісель.

Ключы ад Форда Баярда. Фота Карыны Кісель.

Ключы ад Форда Баярда. Фота Карыны Кісель.