Прымеркаваная яна была да Дня інваліда. У ёй прынялі ўдзел бацькі, вучні і настаўнікі гімназіі.

Падчас акцыі арганізавалі кніжную выставу “Без дабрыні і спагады няма чалавека”, правялі акцыі “Візіт увагі”, “Падарунак сябру”. Падчас яе наведалі вучняў-інвалідаў, якія вучацца ў гімназіі, а таксама трэцякласніцу Крысціну Парэпка, якая навучаецца дома. Перадалі грашовыя сродкі і падарункі ад вучняў гімназіі.

Адбыліся рэйды шэфскай дапамогі інвалідам, якія маюць патрэбу ў дапамозе, і педагогам-пенсіянерам. Прайшлі класныя гадзіны ў форме гутаркі, круглага стала, трэнінгу, інтэрактыўнай гульні, выхаваўчыя гутаркі. Дзеці паглядзелі і абмеркавалі відэафільмы з цыклу “Кожны мае права быць розным”.

У скарбонку сабралі больш за  восем з паловай мільёнаў рублёў

У кожным класе арганізавалі “дабрачынную скарбонку”. У зборы грашовых сродкаў прынялі ўдзел сем’і вучняў з 1 па 11 клас, увесь педагагічны калектыў гімназіі.

Агульная сума збору перавысіла восем з паловай мільёнаў рублёў. Ад іх больш за тры з паловай мільёны рублёў пералічылі на падтрымку сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы групы для дзяцей з цяжкімі множнымі парушэннямі развіцця раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. На рахунак дзевяцікласніка СШ№3 Вілейкі Георгія Чагавадзэ пералічылі 625 тысяч рублёў.

Астатнія сродкі, амаль чатыры з паловай мільёны рублёў, перададуць у пяць сем’яў вучняў гімназіі, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды. Таксама акажуць дапамогу двум былым педагогам-інвалідам гімназіі.

Здаровым людзям, якія не сутыкаліся з праблемай інваліднасці, вельмі цяжка ўявіць, наколькі цяжка даводзіцца інвалідам не толькі фізічна, але і матэрыяльна. І сёння вельмі актуальна падняць пытанне міласэрнага і паважлівага стаўлення да такіх людзей. Давайце будзем талерантнымі!