Праверка праходзіла ад 27 кастрычніка да 6 лістапада. Яе ажыццяўлялі Дзяржпрамнагляд, Дэпартамент па наглядзе па бяспечным вядзенні работ у прамысловасці МНС, Дзяржстандарт. У якасці кансультантаў было Федэральнае дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства “Бяспека”.

Сістэмных заўваг пасля нядаўняй комплекснай праверкі не заўважылі. Пра гэта паведаміла начальнік Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Вольга Лугоўская.

Заўвагі апісаныя ў прадпісаннях. Прадпрыемству вызначылі тэрміны для выпраўлення недакладнасцяў. Яны павінны быць выкананыя да заканчэння першага квартала наступнага года.

Большая частка заўваг ужо выпраўленая.