У райцэнтры 19 снежня прайшоў Дзень маладога спецыяліста.

Прынялі ў ім удзел каля шасцідзесяці выпускнікоў навучальных устаноў, якія сёлета прыбылі працаваць на Мядзельшчыну.

Для іх правялі экскурсію па музею народнай славы. Кветкі да помніка Максіма Танка даручылі ўскласці выпускнікам Сваткаўскай школы, дзе колісь вучыўся народны паэт.   

У гарадскім Доме культуры адбылася сустрэча з кіраўніцтвам раёна на чале са старшынёй райвыканкама Іллёй Шацько. Творчыя калектывы Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў выступілі з адметным канцэртам.

Усяго сёлета на Мядзельшчыну прыехала 208 маладых спецыялістаў.