У Беларусі бліжэйшай ноччу чакаецца ўзмацненне марозу, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Тэмпература паветра ў начны час 29 снежня складзе мінус 9-16 градусаў, пры праясненнях – 17-23 градусы марозу, у паўднёвых раёнах –мінус 6-8 градусаў.

Днём чакаецца 6-12 градусаў марозу, па поўначы краіны слупок тэрмометра апусціцца да адзнакі мінус 15 градусаў.

Месцамі пройдуць ападкі ў выглядзе невялікага снегу, прагназуецца шэрань. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўночны, ноччу будзе слабым, днём – умераным.