Паводле яго пашырылі пералік, калі можна расказваць урачэбную таямніцу без згоды пацыента, устанавілі некаторыя абмежаванні для мужчынскай стэрылізацыі.

Змены былі прынятыя Палатай прадстаўнікоў 21 мая і адобраныя Саветам Рэспублікі 30 мая. Яны ўжо ўступілі ў сілу.

Калі можна расказваць урачэбную таямніцу без згоды пацыента

Раней прадстаўляць інфармацыю, якая была ўрэчэбнай таямніцай можна было па запыце

Цяпер прадстаўляць інфармацыю, якая з’яўляецца ўрэчэбнай таямніцай можна

1. Міністэрства аховы здароўя.

2. Кіраванняў аховы здароўя аблвыканкамаў і камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

3. Па запыце арганізацый аховы здароўя для арганізацый, якія лечаць пацыента або пры пагрозе распаўсюджання інфекцыйных захворванняў.

4. Па пісьмовым запыце органаў крымінальнага пераследу і суда падчас расследавання альбо судзебнай справы.

1. Па пісьмовым запыце страхавых арганізацый.

2. Мясцовым органам ваеннага кіравання для медыцынскага агляду падчас прызыва ў армію.

3. Органам дазнання падчас экспертыз для рашэння пытання аб ўзбуджэнні крымінальнай справы.

4. Па пісьмовым запыце органаў унутраных спраў для праходжання медыцынскага агляду кіроўцаў на наяўнасць супрацьпаказанняў для кіравання транспартным сродкам.

Урач можа адмовіцца рабіць аборт

Гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі адмова не пагражае жыццю і здароўю жанчыны. Пры гэтым урач павінен напісаць пісьмовую адмову кіраўніку арганізацыі аховы здароўя. Той павінен знайсці іншага спецыяліста, які зробіць аборт.

Акрамя таго, арганізацыя аховы здароўя павінна пракансультаваць жанчыну перад абортам.

Зменшыўся пералік медыцынскіх супрацьпаказанняў для перарывання цяжарнасці (паводле пастановы Міністэрства аховы здароўя ад 10 снежня). З пераліку прыбралі сардэчныя парокі, замест цукровага дыябету цяжкай формы гаворыцца пра цукровы дыябет класаў F, R, F-R, T.

Ёсць абмежаванні для мужчынскай стэрылізацыі

Яе могуць зрабіць толькі мужчынам старэйшым за 35 гадоў, або пацыенту, які мае не менш за двух дзяцей.

Пры наяўнасці супрацьпаказанняў і пісьмовай згоды паўналетняга пацыента або яго законнага прадстаўніка стэрылізацыю могуць зрабіць незалежна ад узроста і наяўнасці дзяцей.

Стэрылізацыю робяць толькі пры адсутнасці супрацьпаказанняў.

Дапоўненыя палажэнні пра ўрачэбна-кансультатыўныя камісіі

Яны павінны быць не менш за трох урачоў-спецыялістаў.

Камісіі павінны стварацца для:

1. Калегіальнага разгляду і прыняцця рашэнняў па пытаннях правядзення медыцынскіх экспертыз і медыцынскай рэабілітацыі.

2. Ацэнкі якасці аказання медыцынскай дапамогі пацыентам.

3. Ацэнкі стану здароўя пацыента для выдачы заключэння ўрачэбна-кансультатыўнай камісіі.

4. Рашэнне іншых пытанняў для аказання медыцынскай дапамогі.

Прадугледжанае права арганізацый аховы здароўя ствараць іншыя камісіі.

Уводзяць рэгістрацыю біямедыцынскіх клетачных прадуктаў

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада.

У адпаведнасці з дакументам, пасведчанне на біямедыцынскія клетачныя прадукты, якія рэгіструюцца ў краіне ўпершыню, будуць даваць на пяць гадоў. Пазней, пасля працэдуры пацверджання дзяржрэгістрацыі, будзе бестэрміновае рэгістрацыйнае пацверджанне.

Калі біамедыцынскіх клетачныя прадукты вырабляюць у розных краінах, то выдаюць пацверджанне на прадукты з кожнай краіны. Пры наяўнасці некалькіх відаў і тыпаў прадукцыі будуць выдаваць адно рэгістрацыйнае пасведчанне, у ім будуць пералічаныя ўсе віды і тыпы.