Эксперты электроннай газеты “Штотыднёвік” склалі спіс топ-50 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Гродзенскай вобласці.

Сярод іх два бізнесмены з Астравецкага раёна: Леанід Навагран і Павел Юрмашоў. Яны занятыя ў сферы харчавання. З’яўляюцца партнёрамі.

Мужчыны ў 2003 годзе ўзялі ў арэнду былую птушкафабрыку і адкрылі вытворчасць мяса індыкоў.

Фермерская гаспадарка “Астравецкае” сёння адзін з буйнейшых вытворцаў далікатэснага мяса. Каля 30% прадукцыі ідзе на Расію, у Гродна і Мінск.

На прадпрыемстве працуе каля 100 чалавек.