У рэдакцыю Tut.by звярнулася пацярпелая жанчына. Яна прасіла дапамагчы знайсці відавочцаў аварыі.

Машына выехала на сустрэчную

– У суботу мы вярталіся з Гервятаў у Мінск, – расказвае жанчына. – Недалёка ад Радашковічаў сустрэчная машына  ехала вельмі хутка.  Яна рэзка выехала на нашу паласу і пайшла на таран.

Жанчына рэзка выкруціла руль управа – удалося пазбегнуць лабавога сутыкнення.

Але сутыкненне адбылося. Кіроўца, які выехаў на сустрэчную, не спыніўся і з’ехаў з месца здарэння.

Інспектары адмовіліся збіраць асколкі

– Мы выклікалі ДАІ, – узгадвае пацярпелая. – Нарад склаў пратакол. Інспектары агледзелі пашкоджанні. Аднак асколкі на дарозе, сярод якіх, магчыма, былі ўказанні на марку і мадэль, колер і год выпуску аўто, яны аглядаць адмовіліся. Мы самі поўзалі па дарозе і збіралі фрагменты, падсвечвалі тэлефонамі.

Было цёмна, і жанчына не ўбачыла ні маркі, ні колеру, ні нумару сустрэчнага аўтамабіля.

На трасе былі камеры, аднак парушальніка не знойдуць

Машына з’ехала са значнымі пашкоджаннямі з левага боку і без люстэрка. На трасе былі камеры. Аднак супрацоўнікі ДАІ сказалі жанчыне, што знайсці парушальніка не ўдасца.

Аўтамабіль чытачкі атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні: парванае крыло, збітыя дзверы, разбіты задні бампер, люстэрка, сарванае задняе кола.

Аўтамабіль чытачкі атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні: парванае крыло, збітыя дзверы, разбіты задні бампер, люстэрка, сарванае задняе кола.

Аўтамабіль чытачкі атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні: парванае крыло, збітыя дзверы, разбіты задні бампер, люстэрка, сарванае задняе кола.

– Па рэштках фарбы на ўвагнутасці маёй машыны зразумела, што той аўтамабіль быў блакітнага колеру, – гаворыць пацярпелая. – Акрамя таго, я знайшла рэшткі люстэрка з маркіроўкай 2001. На наступны дзень я паведаміла аб новых фактах супрацоўнікам ДАІ. Яны з усмешкай папрасілі мяне вызначыць яшчэ і марку, і нумар аўтамабіля, – расказвае чытачка.

Відавочцаў здарэння жанчына просіць паведаміць пра сябе па тэлефоне: (8029) 6384872.