Высвятляем, як адзначаюць Новы год і дзень нараджэння людзі, якія нарадзіліся 1 студзеня. Якія падарункі ім дараць? Ці лічаць яны гэты дзень нечым адметным?

МАЛАДЗЕЧНА. Аліна Кштальтная нарадзілася 1 студзеня. Аднак жанчына не лічыць, што гэта паўплывала на яе жыццё. Такі ж самы дзень, як і іншыя, кажа яна.

Яе маме ставілі іншы тэрмін нараджэння дзіцяці.

– 31 снежня яна разам з сям’ёй адзначала Новы год, – расказвае Аліна. – Калі пачаліся схваткі, то спачатку думала, што перахвалявалася перад святам і хутка боль пройдзе. Аднак, калі боль пачаў узмацняцца, зразумела – нараджае.

Спачатку адзначаюць Новы год, а потым дзень нараджэння

Сама Аліна заўважае, што яе нараджэнне на Новы год ніяк не паўплывала на жыццё, светаўспрыманне. Гэта такі ж звычайны дзен, як і іншыя.

– У маёй сям’і дзень нараджэння не лічыцца самым галоўным святам, – гаворыць жанчына. – Аднак, калі была маленькая, было крыўдна, што Новы год і дзень нараджэння супадаюць.

Асабліва за тое, што дораць адзін падарунак. Звычайна ў сям’і Аліны спачатку адзначаюць Новы год, а дзень нараджэння пераносяць на два-тры дні пазней.

Чакала, пакуль Дзед мароз пазвоніць у званок

Як і ўсе дзеці, Аліна верыла ў дзеда Мароза, чакала, пакуль той прынясе падарунак.

– Бацькі напярэдадні свята куплялі цукеркі або школьныя прыналежнасці, – узгадвае жанчына. – Пасля дамаўляліся з суседзямі, каб тыя ў касцюме Дзеда Мароза павіншавалі са святам. Таму пярэдадзень свята я заўсёды чакала, калі Дзед Мароз пазвоніць у званок і прынясе падарунак. Самы запамінальны падарунак, на думку Аліны, – гэта 21 ружа ад мужа.

На ранішніках была Чырвонай Шапачкай

Касцюм шылі самі. Ён быў крышачку большы па памерах, але яго падгіналі. На наступны год спадніцу адгіналі, маленькая Аліна зноў станавілася Чырвонай Шапачкай.

Цяпер Аліне Кштальтной дапамагае рыхтавацца да Новага года сын Максім.

Цяпер Аліне Кштальтной дапамагае рыхтавацца да Новага года сын Максім.

Цяпер у жанчыны сваё дзіця, таму да свята сям’я рыхтуецца больш рупліва. Абавязкова падчас упрыгожвання дома сын Максім дапамагае. Калі сам нешта не можа зрабіць, то загадвае, куды паставіць пэўныя рэчы.

Раней на Новы год было весялей

Новы год у сям’і Аліны  – сямейнае свята. Звычайна на яго гатуюць адну каронную страву: гэта можа быць запечаная качка ці маленькае парася. Пасля бою курантаў члены яе сям’і пераапраналіся ў розныя касцюмы, выходзілі ў горад.

– Раней было весялей, – дзеліцца ўражаннямі жанчына. – Людзей было больш на вуліцах, усе ў розных касцюмах. А цяпер большасць адзначае свята дома.

Аліна прызнаецца, што, як і ў дзяцінстве, чакае ад Новага года цуд, свята. А святочны настрой узнікае, калі ў горадзе з’яўляецца святочная ілюмінацыя, ёлка.

Аднакласнікі зайздросці, што нарадзілася 1 студзеня

ВАЛОЖЫН. Лідзія Кушаль нарадзілася а першай гадзіне ночы.

– Я вельмі ганаруся тым, што нарадзілася менавіта ў гэты дзень, – гаворыць жанчына. – Памятаю, у школе гэтаму зайздросцілі аднакласнікі – у мяне ў самай першай быў дзень нараджэння.

У час маленства Лідзіі ў іх мясцовасці не было дзіцячага садка. А вось у школе яна была сняжынкай, шахматнай каралевай. Мама сшыла ёй нават касцюм ночы.

– Падарункамі я таксама не была пакрыўджаная, – узгадвае жанчына. –  Пад ёлкай заўсёды знаходзіла падарунак. А потым цэлы дзень атрымлівала падарункі на дзень нараджэння.

Новы год Лідзія заўсёды адзначае дома. Ёй вельмі прыемна, што ўсе яе блізкія, знаёмыя пасля боя курантаў тэлефануюць і віншуюць са святамі, а пасля прыходзяць у госці.

Новы год Лідзія заўсёды адзначае дома. Ёй вельмі прыемна, што ўсе яе блізкія, знаёмыя пасля боя курантаў тэлефануюць і віншуюць са святамі, а пасля прыходзяць у госці.

Але самы запамінальны падарунак, на думку жанчыны, – гэта прыезд на юбілей з Польшчы дочкі з сям’ёй.

Новы год Лідзія заўсёды адзначае дома. Ёй вельмі прыемна, што ўсе яе блізкія, знаёмыя пасля боя курантаў тэлефануюць і віншуюць са святамі, а пасля прыходзяць у госці.

Хочацца вярнуцца ў дзяцінства хоць на адно свята

ВІЛЕЙКА. На жыццё Андрэй Дзяржаўца дата нараджэння ніяк не паўплывала. Як і любое дзіця, ён верыў у Дзеда Мароза. Адна бацька не пераапранаўся ў яго. 

– У нас у сям’і не прынята гэтага рабіць, – адзначае малады чалавек. – На дзень нараджэння падарунак уручалі ў рукі. А вось на Новы год ён заўсёды ляжаў пад ёлкай. Дарэчы, я і цяпер кожны год знаходжу яго там. Цяпер я ўжо дарослы, аднак хочацца вярнуцца ў дзяцінства хаця б на адно свята.

 

На жыццё Андрэй Дзяржаўца дата нараджэння ніяк не паўплывала.

На жыццё Андрэй Дзяржаўца дата нараджэння ніяк не паўплывала.

У сям’і Андрэя на Новы год ёсць толькі адна традыцыя – сустракаць гэта свята разам. А вось навагодні стол заўсёды становіцца сюрпрызам для кожнага члена сям’і – маці Андрэя заўсёды гатуе нешта новенькае. Аднак трымае страву ў сакрэце.