1. Калі цягне ванітаваць, не стрымлівайцеся.
2. Снедайце. Выдатны выбар – рыбны халадзец. Яго складнікі звяжуць таксіны ў крыві.
3. Калі пахмяляцца, то тым, што пілі ў навагоднюю ноч.
4. Прагуляйцеся на вуліцы ці нават прабяжыцеся трусцой.
5. Схадзіце ў лазню ці прыміце кантрасны душ. Лазня выводзіць шкодныя рэчывы, а душ выдатна прыводзіць у форму.
6. Выводзім таксіны. Калі інтаксікацыя нарастае, раюць прыняць актываваны вугаль, а праз дзесяць хвілін выклікаць ванітаванне.
7. Рамантуем галаву. Каб звузіць сасуды, якія расшырыў алкаголь, прыкладзіце да галавы на 5 хвілін кампрэс з ільду. Калі не дапамагае – прымайце аспірын, парацэтамол ці ібупрафен.
8. Пакутуеце на смагу – піце прахалодную ваду з сокам лімона і сталовай лыжкай мёду. Потым выпіце гарбату з шалфеем. Прывесці ў норму электралітны баланс дапаможа наступны кактэйль: таматны сок, соль, перац і жаўток, піць адным глытком.
9. Калі перакурылі, то нікацін забіў запасы вітаміну С. Гэта небяспечна, бо можна падхапіць які-небудзь вірус. Дапаможа шклянка свежага лімоннага соку і пяць ківі. Найхутчэй у вас і дэфіцыт калія, які дапамагае працы сэрца і нырак. З’ешце банан, а лепш некалькі.
10. Няма ніякіх сіл? Вінаватая інтаксікацыя. Выпіце 0,5-1 літр мінералкі кшталту “Есентукі”. Праз паўгадзіне ідзіце на 20 хвілін у цёплую ванну, каб прапацець. Потым папіце гарбату з шыпшынай, мёдам, зверабоем і пустырнікам.
Калі сёння працуеце, адыходзіце ад свята ці працягваеце яго, стварайце навагодні настрой нашай адмысловай падборкай песен.