Каля будынка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС з’явіўся рарытэтны пажарны аўтамабіль ЗІЛ-164.

Такі аўтамабіль выпускаўся ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Супрацоўнікі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС назвалі яго Захарам і спраўна падтрымлівалі знешні выгляд і тэхнічны стан.

“Працоўная конік” на хаду і сёння, праўда, ужо знаходзіцца на заслужаным адпачынку. У Калядныя і Навагоднія святы “Захар”  дорыць радасць жыхарам і гасцям горада, а фатаграфіі на фоне прыбранага пажарнага аўтамабіля з задавальненнем робяць і дарослыя, і дзеці.