Плаціць можна праз плацёжна-даведачныя тэрміналы, інфакіёскі, інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, банкамат, касы банка і іншыя пункты банкаўскага абслугоўвання, падключаныя да сістэмы разлікаў “Ерып”.

Як  плаціць праз разліковую сістэму “Ерып”

Для аплаты паслуг ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама выбраць раздзел “Горад Мінск”.

Для аплаты паслуг ДАІ УУС Мінаблвыканкама – раздзел “Мінская вобласць”-“Мінскі раён. Перайсці па ўкладках “МУС”-“ДАІ”-“Пасведчанне кіроўцы” або “Рэгістрацыя транспарта”.  Выбраць неабходную паслугу.

Пасля напісаць ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар. Ён указаны ў пашпарце або відзе на жыхарства.

Праверце прозвішча, імя і імя па бацьку, суму плацяжа, якія з’явяцца на экране. Пасля гэтага можна рабіць плацеж.

Калі адсутнічае інфармацыя пра асабісты нумар (гэта датычыцца замежных грамадзян або асоб без грамадзянства) пры аплаце трэба ўвесці код “625611”, прозвішча, імя, імя па бацьку.

У якасці пацверджання аб здзяйсненні плацяжа неабходна сказаць супрацоўніку ДАІ свой нумар аперацыі ў сістэме “Ерып” і асабісты нумар у пашпарце.

Якія паслугі можна аплаціць у пэўных раздзелах

У раздзеле “Пасведчанне кіроўцы” можна аплаціць камп’ютарныя паслугі, афармленне заяўкі, выдачу пасведчання і талона, тэарэтычны і практычны экзавмены і іншыя паслугі.

У раздзеле “Рэгістрацыя транспарта” – камп’ютарныя паслугі, заяўленне, рэгістрацыю транспартнага сродку, выдачу транзіта, замену нумара аўтамабіля, выраб нумароў і іншыя паслугі.

Плануюць распаўсюдзіць гэты спосаб аплаты ва ўсіх рэгістрацыйна-экзаменацыйных падраздзяленнях ДАІ.