Цяпер аўтаўладальніку не абавязкова мець у аптэчцы валідол і нітрагліцырын, якія прымяняюць пры інфарктах, інсультах, высокім ціску.

Павінны быць:

1. Дзве ўпакоўкі нестырыльных бінтоў памерам 5х5 сантыметраў і 5х10 сантыметраў.

2. Стэрыльная вата (50 грамаў).

3. Пластыры бактэрыцыдныя: тры штукі памерамі 2,5х7,2 сантыметраў і адна штука памерамі 4х10 сантыметраў або 6х10 сантыметраў.

4. Пластыр катушачны памерам 1х500 сантыметраў або 2х500 сантыметраў.

5. Чатыры ўпакоўкі стэрыльных сурвэтак памерам 16х14 сантыметраў або 45х29 сантыметраў, раствор амонія і ёда, жгут і ахалоджваючы гіпатэрмічны пакет.

Аптэчкі могуць камплектаваць вытворцы або аўтаўладальнікі самастойна.

Камплектацыю аптэчкі могуць праверыць пры праходжанні тэхагляду.

Пастанова Міністэрства здароўя “Аб устанаўленіі пераліку аптэчак першай дапамогі, аптэчак хуткай медыцынскай дапамогі, укладанняў, якія ўваходзяць у гэтыя аптэчкі, і вызначэнні парадку іх камплектацыі” ад 4 снежня 2014 года ўступіла ў сілу ад 1 студзеня.