Ад 18 снежня павялічыўся попыт на пакупку валюты. Калі яе немагчыма было набыць у абменніках, людзі дзяжурылі перад банкамі, абменнікамі і чакалі, пакуль нехта прыйдзе яе здаваць. Пасля многія пачалі скупляць бытавую тэхніку.

Таццяна Марцінкевіч, загадчыца магазіна па продажы бытавой тэхнікай ў Маладзечне, 19 снежня адзначала, што наведвальнікаў стала больш ад вечара 18 снежня.

Людзі  куплялі ўсё

– Купляцюць бытавыя тавары, лічбавую тэхніку. Асаблівым попытам карыстаюцца тэлефоны, тэлевізары. Аднак пакупнікі не кідаюцца на тэхніку, толькі б купіць, – адзначае жанчына. – Просяць кансультацыі спецыялістаў, раяцца з імі.

Да павелічэння пакупнікоў у выхадныя кіраўніцтва магазіна падрыхтавалася загадзя – на работу выйшлі тыя спецыялісты, якія былі на выхадных. Працавала 45 чалавек. У звычайныя дні – 35.

Бралі і па некалькі відаў тавараў

Увечары ў магазіне было каля 1200 наведнікаў.

– Нягледзячы на тое, што людзей было многа, – гаворыць Таццяна Марцінкевіч, – яны спакойна паводзілі сябе, бо выдатна разумелі, што самі стварылі ажыятаж. Такая сітуацыя была і ў суботу. Ужо ў нядзелю, калі людзі сталі заўважаць, што тэхнікі становіцца менш і яны могуць не купіць таго, што хацелі, некаторыя пачыналі сварыца, даказваць, што былі ў чарзе раней. Аднак скандалаў не было, проста некаторыя выказвалі сваё незадавальненне.

На выхадных было каля чатырох тысяч чалавек

У звычайныя выхадныя – 1800.

Загадчыца магазіна па продажы бытавой тэхнікі адзначае, што цяпер попыт на тэхніку не такі вялікі, як у выхадныя ад 19 да 21 снежня. Хаця ён па-ранейшаму застаецца.

– Напрыклад, учора, 29 снежня, – гаворыць Таццяна Марцінкевіч, – У магазіне было 1985 чалавек.

Спецыяліст кажа, што людзі куплялі тавары ў крэдыт, бралі іх у лізінг. У растэрміноўку тавараў пакуль не даюць.

Большасць тэхнікі, якую раскупілі, цяпер ёсць у продажы. Але загадчыца магазіна адзначае, што асартымент не такі вялікі, як раней.

Прадалі тэхнікі ўдвая больш

Адна з крамаў у Маладзечне, якая гандлюе бытавой тэхнікай, за выхадныя, ад 19 да 21 снежня, прадала бытавой тэхнікі прыблізна на 100 мільёнаў рублёў. У звычайныя выхадныя выручка складае каля 50 мільёнаў рублёў.

У краме адзначылі, што пераважна куплялі халадзільнікі, тэлевізары, пральныя машыны.