4 студзеня ўдзень тэмпература на большай частцы краіны складзе 0-2 градусы. А ўжо 6 студзеня зранку ці пад вечар яна апусціцца да мінус 7 у Брэсце, мінус 8-10 у Гродне і Мінску, мінус 12-14 у Гомелі, Магілёве, Віцебску.

Марозу будуць папярэднічаць снегапады сёння і заўтра, што выкліча нябеспекі на дарогах.

Сіноптыкі прагназуюць, што салідныя маразы пратрымаюцца тры-чатыры дні, пасля чаго іх ізноў зменіць працяглая адліга.