Ад 15 па 20 снежня прайшлі раённыя спаборніцтвы па баскетболе.

У дзяўчат у групе “А” перамаглі прадстаўніцы СШ №3 Вілейкі, паведаміла дырэктар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Жанна Скуратовіч. У групе “Б” – каманда Ільянскай СШ імя Грымаця, “С” – Залескага сада-школы.

Паміж юнакоў у групе “А” перамаглі вучні гімназіі №1 “Логас”. У групе “Б” зноў жа лепшай была каманда з Ільі. У групе “С” першае месца на рахунку прадстаўнікоў Вязынскага сада-школы.