У суботу, 10 студзеня, у дзесяць гадзін раніцы ўрачыста адкрыюць новы дзіцячы садок і школу ў Астраўцы.

Яны размяшчаюцца ў мікрараёне №1 па вуліцы Будаўнікоў і па вуліцы Усходняй.

– Дзіцячы садок пачне працаваць ужо з заўтрашняга дня, ад 6 студзеня, – адзначае Наталля Станкевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама. – У ім будзе 190 дзяцей. Пасля зімніх канікул, ад 12 студзеня, у школе будуць вучацца 475 вучняў. Праз некаторы час будуць яшчэ і вучні пачатковых класаў. Усяго ў школе будзе 510 чалавек.

Увесь штат укамплектаваны. Не хапае толькі медыцынскіх работнікаў.