5 студзеня каля вёскі Навасёлкі на дарозе Мінск-Вільнюс у 7 гадзін 20 хвілін адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам легкавых аўтамабіляў – Хундай Атос і Фальксвагена Пасата.

Па папярэдняй версіі, 32-гадовая жанчына, кіроўца аўтамабіля Хундай, не справілася з кіраваннем.  

Жанчыну з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Ашмынскай раённай бальніцы.

– Пасажырцы Фальксвагена медыцынскую дапамогу аказалі на месцы. Ад шпіталізацыі тая адмовілася, – распавёў “Рэгіянальнай газеце” інспектар аддзела агітацыі і прапаганды Гродзенскай ДАІ Ігар Гардзяйчук.