На выставе ў Лас-Вегасе тайваньская кампанія прадставіла бюджэтны 3D-прынтар. Ён здольны “надрукаваць” печыва ці піражкі.
Каля двух год таму 3D-прынтары перайшлі з разраду навуковай фантастыкі ў разрад распаўсюджаных у рэальным свеце апаратаў. Хутка яны стануць даступнымі і звыклымі спажывецкімі прыладамі. Новы 3D-прынтар для харчовых прадуктаў будзе каштаваць чатыры сярэднія зарплаты беларуса.
Новы 3D-прынтар для харчовых прадуктаў будзе каштаваць чатыры сярэднія зарплаты беларуса.
Апарат здольны “раздрукаваць” любы мучны прадукт памерам 200х150х150 міліметраў. Да прынтара будзе створаны сэрвіс, што будзе напаўняцца рэцэптамі-схемамі, якія можна загружаць наўпрост на прынтар.
Апарат здольны “раздрукаваць” любы мучны прадукт памерам 200х150х150 міліметраў.
3D-прынтар невялікі – 60 сантыметраў у вышыню. Ён падключаецца праз USB да камп’ютара.
Распрацавалі 3D-прынтар для работы з пластыкам
Кампанія пакуль не паведамляе пра пачатак продажу, але падкрэслівае, што апарат стане масавым прадуктам, а не застанецца канцэптам для выставы.
Акрамя таго, кампанія прадставіла дамашні 3D-прынтар для работы з пластыкам за 500 долараў. Ён паступіць у продаж у сакавіку.