Гэта на 30% менш, чым было пазалетась.
– За першыя адзінаццаць месяцаў 2014 года затрымалі прыкладна 2270 кіроўцаў за паўторнае кіраванне ў нецвярозым стане, – паведамілі ў прэс-службе рэспубліканскай Дзяржаўтаінспекцыі. – Гэта прыблізна на 30-33% менш, чым было пазалетась.
На думку ДАІ, канфіскацыя аўтамабіля за кіраванне ў нецвярозым стане дае станоўчы вынік. Людзі сталі менш ездзіць на машынах пасля ўжывання алкаголю.
Не ўсе паўторна затрыманыя канчаткова страцілі свае аўто – некаторыя справы яшчэ не паспелі разгледзець у судах. Але, як паказвае практыка, захаваць аўтамабіль ва ўласнасці ў такіх кіроўцаў шанцаў няма.