Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” 2014 года прысуджана калектыву Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”.
Адзначаны ён за значныя дасягненні ў развіцці здольнасцей таленавітых і адораных дзяцей і падлеткаў, выхаванне будучых грамадскіх лідараў.
Адпаведны ўказ падпісаны 30 снежня. Апроч калектыву НДЦ “Зубраня”, прэмія 2014 года прысуджана яшчэ чатыром лаўрэатам.
Даведка “РГ”. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” заснавана ў 1997 годзе. Яна прысуджаецца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва і (або) актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, якая садзейнічае захаванню і прымнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, сцвярджэнню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці.
Паводле president.gov.by