Яе адлегласць – 1,8 кіламетра.
Аб’ект пабудавалі ў межах праекта “Развіццё роварнага турызму і турыстычна-інфармацыйнай сістэмы ў прыгранічным рэгіёне Літвы і Беларусі”трансгранічнага супрацоўніцтва “Літва-Латвія-Беларусь”.
Цяпер у Ашмянах працуюць над праектам “Супрацоўніцтва − дзейнасць − будучыня ў межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Польшча-Беларусь-Украіна”.
Удзельнікі праекта − Ашмянскі райвыканкам і ўпраўленне гміны Сувалкі з Польшчы. Праект накіраваны на падтрымку здаровага ладу жыцця сярод моладзі, на развіццё спартыўнай інфраструктуры.
У яго межах ідзе рэканструкцыя гарадскога стадыёна. Ужо падрыхтавалі тэрыторыю пад укладку натуральнага пакрыцця. Вясной уладкуюць пляцоўкі для пабудовы, штурхання ядра, скачкоў у даўжыню. Зробяць лёгкаатлетычную бегавую дарожку з палімерным пакрыццём.
Праект прадугледжвае пабудову трыбун для гледачоў на 500 месцаў, устаноўку агароджы і асвятлення, уладкаванне безбар’ернага асяроддзя.
Адна з мэтаў праекта − збліжэнне моладзі дзвюх краін праз сумесныя спартыўныя мерапрыемствы.