Рэспубліканскія спаборніцтвы па ката шатакан каратэ-до “Буслік на татамі “Надзеі” пройдуць 10 студзеня.

У другі раз яны адбудуцца у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Надзея” ў Вілейскім раёне.

Спаборніцтвы збяруць дзяцей і іх бацькоў з розных куткоў Беларусі, расказала вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю “Надзеі” Таццяна Майсак. 

Палажэннем прадугледжана правядзенне 12-ці раздзелаў праграмы (дзевяць індывідуальных і тры камандных) для юных спартсменаў, бацькоў і інструктараў. Пройдуць спаборніцтвы па гранічна простых і даступных правілах, якія дазваляюць удзельнічаць як пачаткоўцам-дэбютантам, так і больш дасведчаным спартсменам.