Гэта датычыцца праязных дакументаў у цягніках міжнароднага паведамлення.

– Калі пасажыр спазніўся на цягнік міжнароднага паведамлення, – адзначаюць у прэс-службе Беларускай чыгункі. – Вярнуць цану праязнога дакумента можна напрацягу гадзіны пасля адпраўлення цягніка. Раней кошт білета вяртаўся, калі пасажыр звяртаўся ў касу напрацягу трох гадзін.

Змененыя правілы перавозкі пакаёвых жывёл

У цягніках міжнароднага паведамлення перавозіць сабак, кошак, птушак можна толькі ў асобным купэ купэйнага вагона. Перавозіць можна не больш за двух жывёл. Пры гэтым пасажыр павінен аплаціць праезд за перавозку жывёл па поўным тарыфе. Калі ў перавозчыка няма магчымасці забяспечыць для жывёлы асобнага купэ, то перавозіць жывёлу не дазваляюць.

Жывёлы павінны быць у скрыні, кошыку, клетцы і свабодна размяшчацца на месцах, адведзеных для перавозкі ручной кладзі. Калі сабакі не памешчаныя ў спецыяльны скрыні, павінны быць з наморднікамі і мець павадок.

Сляпыя пасажыры могуць перавозіць сабак-павадыроў у агульных і плацкартных вагонах. Пры гэтым пасажыр не павінен плаціць дадаткова за сабаку, калі яны едуць у плацкартных вагонах. Калі перавозяць сабаку-павадыра ў купэйным вагоне, то заплаціць прыйдзецца па поўным тарыфе.