Сёння, 9 студзеня, воблачнае з праясненнямі надвор’е. Снег, мяцеліца, у многіх раёнах Беларусі моцны снег.

Месцамі мокры снег, галалёдзіца. Максімальная тэмпература днём -2..+3°С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна падаць.

10-11 студзеня чакаецца няўстойлівае ветранае надвор’е. Заўтра на большай частцы краіны снег, мокры снег. У асобных раёнах галалёдзіца, моцны парывісты вецер. Ноччу мінімальная тэмпература -5..+2°С, максімальная днём -2..+4°С, на захадзе Гродзенскай і Брэсцкай абласцей +5..+6°С.

11 студзеня Беларусь будзе пад уздзеяннем глыбокага цыклона, які перамяшчаецца з поўдня Нарвегіі на Фінскі заліў. На большай частцы тэрыторыі ападкі, на поўначы мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. У многіх раёнах моцны парывісты вецер. Тэмпература цягам сутак -3..+3°С.