Пра гэта паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.

 “Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў выконваць на дарогах хуткасны рэжым, павялічыць дыстанцыю, няўхільна выконваць ПДР, у тым ліку пры абгоне і манеўраванні, быць вельмі ўважлівымі пры пад’ездзе да скрыжаванняў і пешаходных пераходаў”, – сказала Таццяна Харлінская.

 У ДАІ таксама нагадалі, што школьныя канікулы пакуль не скончыліся. Дарослыя павінны нагадаць дзецям аб правілах паводзін паблізу праезнай часткі. Не варта забываць пра выкарыстанне флікераў у цёмны час сутак.