У ім будуць працаваць работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання жыхароў Ашмянскага раёна.

Пачнуць аказваць паслугі цырульнікаў і швачак. Тут таксама будуць распаўсюджваць сродкі рэабілітацыі і гуманітарную дапамогу.

У пункце прадугледжаныя мінімальныя тарыфы для абслугоўвання інвалідаў, адзінокіх сталых людзей, шматдзетных сямей, малазабяспечаных і тых, хто знаходзіцца ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Цырульнік таксама будзе выязджаць да інвалідаў 1-й групы па горадзе і ў сельскія населеныя пункты.

Аб’ект з’явіўся дзякуючы рэалізацыі міні-праекта “Пашырэнне магчымасцяў сталых людзей у прыняцці рашэнняў па пытаннях іх паўнавартаснага ўдзелу ў жыцці грамадства”.

Яго рэалізуюць па праекце трансгранічнага супрацоўніцтва “Удасканаленне сістэмы валанцёрскай дапамогі неабароненым катэгорыям насельніцтва ў Літве, Латвіі і Беларусі ў межах трансгранічнага супрацоўніцтва.

На ажыццяўленне ідэі накіравалі больш за 90 мільёнаў рублёў. З іх каля двух мільёнаў − спонсарская дапамога мясцовых арганізацый, каля 14 мільёнаў на закупку цырульніцкага абсталявання пералічылі аўстрыйскія партнёры.

У распрацоўцы і рэалізацыі актыўна ўдзельнічала раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа, работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання. Нават шараговыя гараджане дапамагалі рамантаваць памяшканне, якое выдзелілі пад сацыяльны пункт на ўмовах бясплатнай арэнды.

У Ашмянскім раёне збіраюцца пашыраць сетку падобных устаноў.