У Старлыгскім садзе-школе 26 снежня адкрылі музей памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Гэта ўстанова адукацыі носіць імя Івана Аніські – свайго выпускніка, які загінуў у Афганістане.
Стварылі музей па ініцыятыве раённай арганізацыі “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане”.
Тут можна пабачыць дакументы, ваенную амуніцыю воінаў-афганцаў, стэнды з фатаграфіямі і іншае. Адзін са стэндаў прысвечаны Івану Аніську.
Сярод экспанатаў – мужчынскі афганскі галаўны ўбор.
– У будучым будзем пашыраць экспазіцыю музея, – кажа старшыня раённай арганізацыі “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане” Юры Мяркулаў. – Тут будуць праводзіцца акцыі па патрыятычным выхаванні вучняў Мядзельшчыны.