Удзень 9 студзеня ў Мядзельскую цэнтральную раённую бальніцу са свайго дома даставілі і шпіталізавалі 40-гадовага жыхара вёскі Чарэмшыцы Занарацкага сельсавета.

У мужчыны было пранікальнае раненне грудной клеткі.

Следча-аператыўная група ўстанавіла, што каля 16 гадзін яго ў сварцы ўдарыў нажом у грудзі нецвярозы 66-гадовы айчым.  

Мужчыну затрымалі. Узбудзілі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.