Клапаціцеся пра сваё здароўе, асаблівую ўвагу ўдзяліце павышэнню імунітэту. Навучыцеся правільна чаргаваць адпачынак і працу, каб не зарабіць сіндром хранічнай стомленасці. Не заганяйце крыўды глыбока ў сябе, умейце дараваць. І тады жыццё будзе расквечанае рознымі колерамі вясёлкі, вам не прыйдзецца звяртацца па дапамогу да доктара.

Авен. Год Казы для вас будзе насычаны цікавымі падзеямі, лёгкі і просты. Ён не запатрабуе нейкіх неверагодных намаганняў, каб дабіцца поспеху ці проста быць шчаслівым. За гэта скажыце дзякуй свайму апекуну – Юпітэру, які ў 2015 годзе будзе аказваць гарманічны уплыў, рэалізоўваць ваш патэнцыял. Ён дапаможа адкрыць перад вамі ўсе дарогі, вам будуць даступныя ўсе жаданні. Нават самым лянівым не будзе сядзецца на месцы. Вы пойдзеце туды, дзе яшчэ не былі, будзеце рабіць тое, што ніколі ў жыцці не рабілі. І не верце тым, хто скажа, што так не бывае. Бывае! Ды вы і самі адчуваеце, што так павінна быць. Так што складайце планы, можна напалеонаўскія, каб ва ўсіх дух займала ад вашай смеласці. І пераходзьце на здаровы лад жыцця.

Цялец. Ва ўсе часы людзі рабілі спробы знайсці сэнс жыцця. У 2015 годзе па невядомых нам прычынах гэты сэнс будзеце шукаць вы. Вам трэба будзе здзейсніць чарговую спробу зразумець сябе, навакольны свет, сваё месца пад сонцам. Вядома, будуць адбывацца розныя падзеі, якія не маюць да гэтага ніякіх адносін, але вы раз-пораз будзеце вяртацца да гэтай тэмы, каб знайсці скрыты сэнс, які дапаможа ператварыць ваша жыццё ў нешта зусім іншае, што пакуль недаступнае для вашага разумення. Менавіта вам бу­дзе дадзеная магчымасць дастукацца да нябёсаў! Нехта з вас набудзе маёмасць, нехта палепшыць жыллёвыя ўмовы, нехта зробіць рамонт з размахам… Пастарайцеся пазбавіцца ад усяго таго, што аджыло, каб упусціць свежае паветра ў ваша жыццё. Ва ўсіх ёсць унікальная магчымасць змяніць сваё жыццё да лепшага.

Блізняты. Кожны з вас па-свойму будзе ўвасабляць у жыццё свае мары і ідэі, але ў той ці іншай ступені. Імкненне зрабіць утульным і камфортным свой дом захлісне ўсіх вас. У другой палове года не выключана і папаўненне ў сямействе. Таму калі вы чакаеце ці плануеце паклікаць у дом бусла, то ён абавязкова загляне да вас на агеньчык. Не бойцеся новых па­чынанняў, бо нават самыя нечаканыя і дзёрзкія мары змогуць увасобіцца ў жыццё. Вы нават зможаце рашыцца на пераезд. Памяняецца кола сяброў і знаёмых. З’явяцца не проста знаёмыя, а ўплывовыя людзі, якія здольныя памяняць ваш лёс настолькі, што ў перыяд гэтых змяненняў вы самі ўсё яшчэ не да канца будзеце верыць, што гэта рэальнасць. Навучыцеся раздзяляць работу і ўласнае жыццё.

Рак. Вам трэба прыгле­дзецца да тых магчымасцяў, што перад вамі адкрывае лёс, і пачаць іх выкарыстоўваць. Няма неабходнасці ў руціннай рабоце, у адшукванні новых спосабаў заробку. Усё бу­дзе рабіцца лёгка, нязмушана, так, быццам бы вы не прымалі ў гэтым удзелу і ўсё вырашылася само сабой. Таму, хто марыць памяняць работу, трэба прыгледзець “цёплае месцайка”. А таму, хто марыць пра кар’ерны рост, трэба паказаць начальству сваё імкненне да пакарэння новых вяршынь. І гэта трэба зрабіць у першай палове года, бо ў іншым выпадку немагчыма будзе ускочыць у цягнік, які набраў ход. А яшчэ ў вас прачнецца азарт падарожніка, калі змена месца дае новыя станоўчыя ўражанні і эмоцыі. Узрасце цяга да творчасці. Абвострыцца інтуіцыя, і вы нарэшце станеце прыслухоўвацца да сябе. Настаў час выбірацца з панцыра.

Леў. Вас можна назваць шчасліўчыкамі! Усё, пра што вы марыце, здзейсніцца, і на самых выгадных умовах. Мала таго, што Юпітэр, планета вялікіх дасягненняў і магчымасцяў, будзе знаходзіцца ў вашым знаку задыяка і асвятляць вам шлях. Іншыя планеты таксама даюць вам шмат нечаканых магчымасцяў, каб вы маглі пацвердзіць свой “каралеўскі статус”. Урэшце, сярод усіх людзей на зямлі, сярод усіх зорак на небе няма больш велікадушнага знака задыяка, з такім размахам здольнага здзейсніць высакародны ўчынак, не беручы ў разлік уласныя інтарэсы. У гэтым годзе, як і заўсёды, вам нічога не будзе дадзена проста так, па праву нараджэння, але тое, што заваявана ў чэсным баі, бу­дзе вамі цаніцца ўтрайне. Не здрадзіць свайму жыццёваму крэда – само па сабе вялікая ўдача.

Дзева. Вы, як рэдкія архідэі, патрабуеце асаблівага клопату і абыходжання, каб цалкам раскрыць сваю ўнікальную прыгажосць. 2015 год для вас можна лічыць годам чаканняў і падрыхтоўкі, яго можна падзяліць на дзве часткі: першая – адпачынак і накапленне сіл, другая – пачатак новых здзяйсненняў. Спачатку вам захочацца пабыць сам-насам, вы будзеце марыць, складаць планы і выношваць ідэі. Гэта лёс дае вам шанс усё узважыць, каб пазбегнуць памылак. І не будзьце надта даверлівыя, дапамагаючы іншым людзям. У другой палове года вы пакажаце навакольным, на што здольныя. Не бойцеся зрабіць крок насустрач лёсу, за выключэннем сферы адносін, бо любыя перамены да лепшага. Ёсць верагоднасць, што вам захочацца кардынальным чынам змяніць штосьці ў жыцці.

Шалі. Вам шанцуе, літаральна ва ўсім. Такога шчаслівага года даўно не было. Таму можна з упэўненасцю сказаць, што ў 2015 годзе адбудзецца шмат пазітыўных перамен і змяненняў рознага роду, пра што вы даўно марылі. Толькі… з адной умовай, калі вы самі гатовыя змяніцца, калі вы моцныя духам, каб прыняць такія перамены. Нягледзячы на дваістасць, вы ад прыроды вельмі моцныя асобы. Слабымі ж вас робяць думкі і нізкія жаданні, якія здольныя імгненна знайсці мільён прычын, толькі б збіць вас з правільнага шляху. Часам, тое, чаго вы так баіцеся ці менш за ўсё жадаеце рабіць, з’яўляецца самым патрэбным і правільным. Будзьце хітрэйшыя, разумнейшыя і не спяшайцеся з высновамі, калі не ўпэўненыя на 100% ва ўласных сілах. Лепш прайграць бітву, але выйграць вайну.

Скарпіён. У вашым жыцці наступіў момант ісціны і прызнання вашых заслуг. 2015 год прынясе па-сапраўднаму каралеўскія падарункі ў выглядзе дасягнення жаданых мэт. Не прапусціце выпадку скарыстацца імі. Урэшце, здзейсніць нешта немагчымае для вас не так і складана. Але існуе небяспека празмернага выхваляння з вашага боку. Як “лыжка добрая да абеду”, так і любыя дзеянні, якія тычацца такіх складаных сфер, як кар’ера, павінны быць дазіраванымі, падносіцца ў патрэбны час і ў патрэбным месцы. Ува многіх абвострыцца інтуіцыя, так што пры жаданні вам адкрыюцца некаторыя тайныя веды. Многія будуць перажываць незвычайныя адчуванні, эмоцыі, жаданні. Памятайце, 2015 год спрыяе вашым пачынанням, ад вас трэба толькі не сядзець на печы з марамі пра нязбытнае.

Стралец. Год паднясе шмат сюрпрызаў. Ужо ў самым яго пачатку вы адчуеце, як груз дэпрэсіі і дрэннага настрою нарэшце пакінуў вас. Жыццё пачынае набываць новыя яркія тоны і фарбы. Перыяд, калі ўсё валілася з рук і нічога не хацелася рабіць, закончыўся. У 2015 годзе вам самім прый­дзецца ісці наперад і будаваць сваё жыццё па цаглінках, як трывалы і надзейны дом. Залог поспеху – упартасць, праца і здаровыя амбіцыі. Вы павінны ўзяць усю адказнасць за свой лёс у свае рукі. Так ці інакш вам прыйдзецца ўсвядоміць, што за сваё жыццё вы ў адказе, і ніхто іншы. Усё залежыць ад вас. І толькі невялікі працэнт ад абставін, якія таксама на 95% залежаць ад вас. Шмат каго пацягне ў далёкія краіны. Досвед, атрыманы ў вандраваннях, – гэта добры патэнцыял для генерыравання ідэй.

Казярог. Вам трэба падвесці вынік пражытым гадам, зрабіць высновы і скласці новыя планы. А для гэтага трэба час і адасабленне. Менавіта ў такой абстаноўцы вы зможаце знайсці правільныя адказы на пытанні, якія вас трывожаць. І кожнае павінна атрымаць годны адказ. Увесь год не забывайце пра сябе. Вам абавязкова трэба наладжваць святы, выхадныя, тыя дні, калі вы можаце адпачыць ад мітусні і паўсядзённых клопатаў. Чакае вас і нейкі буйны набытак, які моцна парадуе і не адаб’ецца на ўласным бюджэце. Год дасць шмат пазітыўных уражанняў, вы будзеце як той Рабінзон Круза, які знайшоў шлях уласнага выратавання. У многіх раскрыюцца таленты. Бо ніколі не позна пачаць пісаць карціны, вершы, навучыцца іграць на інструменце. Гэта ўпрыгожыць вашы будні і, хто ведае, можа зробіць вас вядомым.

Вадалей. Год 2015-ы дасць вам шанс змяніць сваё жыццё так, як вам захочацца, сваімі рукамі вылепіць сваё будучае. І не прамініце такой магчымасці. Так ці інакш, вас, такіх незалежных, чакаюць грандыёзныя перамены! Да адных з іх вы будзеце імкнуцца самі, іншыя будуць адбывацца без вашага ведама. Адны будуць палохаць, іншыя ўсяляць на­дзею. Але верце, што любыя перамены – да лепшага. Не выключана, што да сярэдзіны лета вы сустрэнеце сваё каханне. Фінансавыя даходы павялічацца, але дзякуючы іншым людзям. У вас прачнецца азарт, вам захочацца паспытаць новыя эмоцыі, паспрабаваць нешта новае для сябе. У нейкіх пытаннях вы можаце не баяцца і нават ісці на рызыку, вам абавязкова пашанцуе.

Рыбы. Вас чакаюць перамены, ды такія, што, магчыма, упершыню ў сваім жыцці вам даецца магчымасць паглядзець на навакольны свет з шырока расплюшчанымі вачыма. Вы будзеце стрыманыя, сабраныя, з вялікім жаданнем завяршыць справы і дабіцца вынікаў. У вас прачнецца працаголік і кар’ерыст, які доўгі час драмаў, а цяпер патрабуе работы, ды яшчэ і паболей. І вам не трэба адмаўляць сабе ў здзяйсненні жаданага. А ў каго з кар’ерай усё ў парадку – ёсць шанс падняцца па службовай лесвіцы. А восенню, калі прырода губляе яркія фарбы лета, у адносінах з супрацьлеглым полам наступіць вясна, калі ўсё цвіце і  пахне. Шмат каго чакаюць перамены, якія раздзеляць ваша жыццё на “да” і “пасля”. З’явіцца тое, што расквеціць ваша жыццё, падорыць натхненне.