14 студзеня ў судзе Маладзечанскага раёна пачнецца разгляд іску грамадскага аб’яднання “Экадом” да таварыства “Вялес-Міт”.

Як паведамляе юрыст грамадскага аб’яднання Сяргей Магонаў, “Экадом” у вызначаны законам тэрмін заявіў пра намер правесці грамадскую экалагічную экспертызу двух свінакомплексаў на сто тысяч галоў кожны, якія планавалі будаваць на Маладзечаншчыне. Але патрэбных дакументаў ад таварыства так і не атрымалі.

Пасяджэнне прызначылі на 10 гадзін па вуліцы Галіцкага, 8 у Маладзечне, дзе часова размяшчаецца суд.

Справу разглядаюць у адкрытым судовым пасяджэнні.