Сярэдняя тэмпература паветра будзе ад +3 да +6, па поўдні да +8. Такое надвор’е характэрнае для сярэдзіны сакавіка.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў

У аўторак захаваецца парывісты вецер

Днём з парывамі да 15-18 м/с. Пройдзе мокры снег і дождж, ноччу на ўсходзе – завея, галалёд. Тэмпература паветра ноччу ад -5 да +2, на паўночным усходзе ад -6 да -8. Днём ад +1 да +6. 

У сераду, 14 студзеня, на тэрыторыю краіны прыйдзе цёплае паветра. Ноччу ад -2 да  +5. Днём ад +1 да +6, па поўдні да +8. Месцамі кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём па поўначы месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. 

У чацвер стане халадней

Тэмпература паветра ноччу ад -4 да +2. Днём ад -2 да +4. Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі: мокры снег і дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. 

У пятніцу, 16 студзеня, па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць ападкі, пераважна дождж. Ноччу і раніцай слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу ад -5 да +2, днём ад 0 да +6. 

У выхадныя дні надвор’е істотна не зменіцца. Пройдуць ападкі.  У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак ад -3 да +3, па поўдні месцамі да +5.