Гэта першае падаражанне паліва ў гэтым годзе. Цэны падняліся ў сярэднім на 4,7%.

Від бензіну

Цана

Аі-92-К5-Еўра

11 100 рублёў

Аі-95

11 900 рублёў

Дызпаліва К5

12 300 рублёў

“Нармаль-80”

10 000 рублёў

Рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва “праіндэксаваныя ў сувязі з ростам курсу долара да беларускага рубля”, гаворыцца ў паведамленні канцэрна.

Цану перагледзелі і па прычыне росту цаны расійскай нафты.

Апошні раз цэны на паліва павялічваліся 1 кастрычніка 2014 года.

Жыхары памежжа ахвотней запраўляюцца ў Расіі

Перавозчыкі, што едуць праз Беларусь транзітам, таксама перасталі набываць паліва на нашых запраўках. Паліва ў Расіі цяпер каштуе на 40% танней.

Паводле некаторых звестак, продажы паліва ў Беларусі ўпалі на 30%.