Ад 15 студзеня на радыётэлевізійных перадаючых станцыях у Целяках (Мядзельскі раён) і Смаргоні адключаць аналагавыя тэлевізійныя перадатчыкі дэцыметровага дыяпазону хваляў.

Робяць гэта ў адпаведнасці з графікам паэтапнага адключэння аналагавага тэлевізійнага вяшчання, паведамляе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Глядзець абавязковы агульнадаступны пакет тэлеканалаў можна ў лічбавым стандарце DVB-T – на тэлевізары з падтрымкай гэтага стандарту або з дапамогай лічбавай прыстаўкі. У Целяках трансляцыю ажыццяўляюць на частаце 44 тэлеканала, у Смаргоні – 59 тэлеканала.