У Любані моцны вецер пашкодзіў дах будынка сховішча для агародніны. Паведамленне пра гэта паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях 13 студзеня ў 12 гадзін 35 хвілін.
Са сховішча для агародніны сарвала шыфер на плошчы 200 метраў квадратных, пашкоджана кроквенная сістэма на такой жа плошчы. Людзі не пацярпелі, паведамілі ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Фота забяспечна Вілейскім райаддзелам па надзвычайных сітуацыях
Сховішча для агародніны належыць таварыству “Новая Любанія”.
Фота забяспечна Вілейскім райаддзелам па надзвычайных сітуацыях