16 студзеня, у пятніцу, ад адзінаццаці да гадзіны дня ў Маладзечанскім аддзеле Следчага камітэта пройдзе выязны прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Яго будзе весці намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Аляксей Сычоў.

Неабходна папярэдне запісацца на прыём па нумары тэлефона (80176) 774421.

Маладзечанскі аддзел Следчага камітэта знаходзіцца па адрасе: горад Маладзечна, вуліца Прытыцкага, 23.

Пра гэта паведаміў старшы следчы Маладзечанскага аддзела Следчага камітэта капітан юстыцыі Юры Багушэвіч.