Абаронца каманды “Дынама-Маладзечна” Багдан Зазон зрабіў прапанову рукі і сэрца сваёй дзяўчыне перад матчам з маскоўскім “Дынама”.

Прапанову рукі і сэрца сваёй дзяўчыне Багдан зрабіў перад 15 тысячамі гледачоў на “Мінск-Арэне”. Рабіць прапанову дапамагалі і гледачы, якія ў пэўны момант паднялі над галавой сотні папяровых сардэчак.

– Дзяўчына на прапанову адказала згодай, – піша суполка ХК “Дынама-Маладзечна” у кантакце.