4 студзеня адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная   эфектыўнасці антынаркатычнага  дэкрэта.

Галоўны нарколаг Міністэрства здароўя Іван Канаразаў паведаміў, што летась ад перадазіроўкі наркотыкамі загінулі 32 чалавекі.

– Калі параўнаць атручванні са смяротным вынікам, то ад алкаголю смерцяў прыкладна ў 30 разоў больш, чым ад наркотыкаў, – адзначыў галоўны нарколаг.

Атрымліваецца, летась ад атручвання алкаголем загінула каля 1000 чалавек.