18:20 Папярэдняе судовае пасяджэнне скончылася. Усе хадайніцтвы, прадстаўленыя юрыстам “Вялес-Міт”, суд адхіліў. Напрыканцы суд высветліў пазіцыі абодвух бакоў.

Наступнае судовае пасяджэнне пройдзе 22 студзеня а дзясятай гадзіне.

16:35 Па рашэнні суда паводле трэцяга хадайніцтва, грамадскаму аб’яднанню “Экадом” дазволілі выступаць на судзе як прадстаўніку інтарэсаў грамадскасці.

Юрыст “Вялес-Міт” падаў яшчэ адно хадайніцтва. У ім сказана, што ёсць недакладнасць у падпісанні даверанасці юрысту Сяргею Магонаву. Яе падпісаў дырэктар “Экадома”, аднак паводле закона, яе павінна падпісаць калегія грамадскага аб’яднання. Суд выдаліўся да 17 гадзін прымаць рашэнне.

15:30 Суд вырашыў, што справа можа разглядацца ў судзе агульнай юрысдыкцыі без накіравання ў эканамічны.

Юрыст “Вялес-Міт” падаў трэцяе за сёння хадайніцтва аб тым, што “Экадом” дзейнічае ад імя трэціх асоб, а “Вялес-Міт” не даваў на гэта згоду. Магонаў запярэчыў, што “Экадом” як грамадскае аб’яднанне можа прадстаўляць інтарэсы грамадскасці. Суд выдаліўся да 16 гадзін прымаць рашэнне.

13:00 “Вялес-Міт” падаў хадайніцтва, што суд Маладзечанскага раёна не мае кампетэнцыі на разгляд дадзенай справы. Тлумачыць гэта тым, што разглядаецца спрэчка суб’ектаў гаспадарання, таму яе павінны разглядаць у эканамічным судзе. Суд абвесціць рашэнне па хадайніцтве пасля 15 гадзін.

12:35 Магонава дапусцілі, працягваецца пасяджэнне.

12:29 Паўгадзіны да абеда. Рашэння няма.

11:53 Адвакат з “Вялес-Міт” падрыхтаваў некалькі хадатайстваў.

11:46 Прысутныя чакаюць рашэння.

11:14 Суд яшчэ прымае рашэнне.

10:20 “Вялес-Міт” падаў пісьмовае хадайніцтва, што юрыст Сяргей Магонаў не можа прадстаўляць грамадскае аб’яднанне, таму што не работнік “Экадома”, а толькі прадстаўнік. Суд выйшаў, каб прыняць рашэнне, ці дазволіць Магонаву прадстаўляць інтарэсы “Экадома” ў судзе.

Грамадскае аб’яднанне “Экадом” падало іск на таварыства “Вялес-Міт”, што тое не дало патрэбнай дакументацыі, каб зрабіць незалежную экалагічную экспертызу на праект пабудовы двух свінакомплексаў на сто тысяч галоў свіней у Маладзечанскім раёне.

Эколагі падалі ў суд на компанію “Вялес-Міт” за адмову даць дакументы для экалагічнай экспертызы

Паўтысячы свіней загінулі на ферме, якую ставілі ў прыклад на грамадскіх абмеркаваннях у Маладзечне

Маладзечанскі райвыканкам: свінакомплекс ля Мойсічаў будаваць не будуць

Як жывецца каля 100-тысячнага свінакомплексу на Валожыншчыне: “Цяпер і паветра забралі!”

Інжынер-геолаг: свінакомплексы на Маладзечаншчыне могуць прывесці да забруджвання грунтавых водаў

Што гаварылі на грамадскім абмеркаванні: чаму людзі супраць свінакомплексаў

Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна

На грамадскае абмеркаванне па будаўніцтве свінакомплексаў на Маладзечаншчыне прыйшло 100 чалавек (Відэа)