Гэта адзначыў памочнік Прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыл Руды падчас традыцыйнай міжнароднай навуковай канферэнцыі ў Мінску.
Канферэнцыю праводзяць штогод. У ёй удзельнічаюць дзяржаўныя службоўцы і эксперты. Выступленні ўдзельнікаў канферэнцыі, якая адбылася ў снежні, апублікаваныя ў апошнім нумары “Экономического бюллетеня”. Яго выдае Міністэрства эканомікі.
У Кітаі вышэйшая прадукцыйнасць кампаній з замежным капіталам
Кірыл Руды заўважыў, што для краіны важны такі паказчык, як павышэнне прадукцыйнасці працы. У першую чаргу гэта датычыцца прадпрыемстваў з доляй дзяржавы ў статутным фондзе. Яны ствараюць у краіне каля паловы валавога дададзенага кошту.
Кірыл Руды прывёў прыклад Кітая, дзе прадукцыйнасць працы ў кампаніях з замежным капіталам у чатыры разы вышэйшая, чым у прыватных кітайскіх кампаніях, і ў сем разоў вышэйшая, чым у дзяржаўных.
Праблема ў сістэме кіравання і матывацыі
– Праблема нават не ў тэхналогіях, якія дзейнічаюць на прыватных і дзяржаўных прадпрыемствах, – гаворыць памочнік Прэзідэнта па эканамічных пытаннях, – а ў сістэме кіравання і матывацыі.
На яго думку, механізмы матывацыі могуць быць ва ўкараненні класічнай сістэмы карпаратыўнага кіравання, матэрыяльнага стымулявання ў залежнасці ад выпрацоўкі і рашэння пэўных задач.
Праблема можа быць вырашаная праз увядзенне сістэмы “свабоднага плавання” дзяржпрадпрыемстваў.